Літаратурныя чытанні “І сёння з намі Колас і Купала”

16 лістапада ў чытальнай зале бібліятэкі нашага каледжа прайшлі літаратурныя чытанні, прысвечаныя 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Навучэнцы групы 1хдіно прачыталі на памяць выбраныя вершы паэтаў, выкарыстоўваючы музычнае суправаджэнне. Удзельнікі мерапрыемства таксама больш падрабязна пазнаёміліся з адметнымі рысамі творчасці паэтаў.