12 мая ў 15.40 у чытальнай зале бібліятэкі нашага каледжа прайшлі літаратурныя чытанні, прысвечаныя 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Навучэнцы групы 1хдіно прачыталі выбраныя вершы класікаў беларускай літаратуры і больш падрабязна пазнаёміліся з адметнымі рысамі творчасці паэтаў.