Выстава да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы i Якуба Коласа
2022 год — год юбiлеяў нашых славутых суайчыннiкаў, чыiмi iмёнамi мы маем права ганарыцца.
Менавіта ў гэтым годзе спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння двух класiкаў беларускай лiтаратуры Янкi Купалы i Якуба Коласа.
Дзень нараджэння Янкi Купалы святкаваўся 7 ліпеня, а дзень нараджэння Якуба Коласа адбыўся 3 лістапада. Песняры нарадзіліся ў адным і тым жа 1882 годзе.
Яны нарадзiлiся ў адзiн год. I мэту выбралi для сябе адну. I ўсё жыццё аддана служылi ёй. Можа, таму яны вельмi блiзкiя па сваiх эстэтычных поглядах, грамадскiх iдэалах. Купала i Колас раскрылi працоўнага чалавека, паказалi яго характар, выказалi думы i спадзяваннi, адвечную прагу беларусаў “людзьмi звацца”.
На нашай выставе прадстаўлена розная літаратура: творы Купалы і Коласа, метадычная літаратура, манаграфіі і біяграфіі, а таксама творы на вершы паэтаў такіх кампазітараў, як Смольскі, Паплаўскі, Семяняка, Алоўнікаў, Абеліёвіч, Багатыроў, Лучанок і іншыя. У нашай бібліятэцы вы можаце ўзяць ноты гэтых твораў.
Дзякуем за наведванне выставы!